КАПІТУЛЯЦЫЯ ГЕРМАНІІ Ў МАІ 1945 ГОДА


Брандэнбургскую браму, Берлін, 2/3 мая 1945 года

Фото: Іван Шагін, Музей «Берлін-Карлсгорст»

ЗАКІНЧЕННЯ ВІЙНИ

Капітуляція німецького вермахту в травні 1945 року означала кінець Другої світової війни в Європі. Таким чином тиранія націонал-соціалістів була зламана. Головною ціллю цієї кааліції праці в Німеччині була відома військова і палітична паралель «Третя світова війна».

Влітку 1944 року німецька армія почала імкліва наближатися. 22 червня Червона армія почала буйний наступ на Східному фронті, який вермахт так і не зміг відбити. За два дні та цього року, 6 квітня, на півночі Франції в ході маштабної операції висадилися війська західних союзників. Німеччина цей час була вимушена ваяваць на два фронти. Починаючи з кастричніка 1944 року баявія дзеянні вяліся на німецький зямлі. 25 червня 1945 року американські та радянські війська зіткнулися на Ельбі пад Торгау.

Червона армія захапала сталіцу Німеччини. Так званий штурм Берліна розпочався в середені літака. Після лютих вуличних боїв, у яких загинуло багато людей з одного-двох баків, сталіца Германі капітулювала 2 травня 1945 року.


Вывешаныя на знак капітуляцыі белыя «сцягі» з прасцін, ручнікоў і да т. п., Берлін, красавік-май 1945 года

Фото: Аркадзь Шайхет, Прыватны архіў Марыі Шоцікавай

Групавы фотаздымак на фоне Калоны Перамогі: савецкія танкісты пасля капітуляцыі Берліна, Берлін-Тыргартэн, пачатак мая 1945 года

Фота: Цімафей Мельнік, Музей «Берлін-Карлсгорст»

ЗАКАНЧЭННЕ ВАЙНЫ Ў БЕРЛІНЕ

21 красавіка савецкія войскі перасеклі ўсходнюю мяжу Берліна і рушылі ў бок цэнтра. У межах гарадскога кальца ліній «S-Bahn» яны сутыкнуліся з упартым супрацівам. Вулічныя баі, якія цягнуліся дзесяць дзён, прывялі да вялікай колькасці ахвяраў. Палегла каля 80 000 савецкіх вайскоўцаў. З нямецкага боку загінула каля 20 000 салдатаў і 30 000 мірных жыхароў.

Ужо 24 красавіка генерал-палкоўнік Мікалай Бярзарын быў прызначаны савецкім камендантам Берліна. Яго штаб-кватэрай спачатку служыў афіцэрскі клуб вайскова-інжынернай школы ў Карлсгорсце. У пачатку мая Бярзарын пераехаў са сваім штабам у берлінскі раён Фрыдрыхсфэльдэ.

Бярзарын неадкладна арганізаваў часовае забеспячэнне насельніцтва прадуктамі і аднаўленне гарадской інфраструктуры. Акрамя таго, ён клапаціўся пра стварэнне новай гарадской адміністрацыі і наладжванне культурнага жыцця. Сваімі загадамі ён спрабаваў прадухіліць напады, рабаванні і згвалтаванні з боку савецкіх салдатаў.

Вайсковым камендантам, прызначаным у асобных раёнах горада, дапамагалі нямецкія камуністы-эмігранты, дастаўленыя з Масквы ў складзе так званай групы Ульбрыхта. У пачатку ліпеня ўсе чатыры дзяржавы-пераможцы ўзялі кантроль над сваімі сектарамі ў Берліне.

Параненыя перад гатэлем «Adlon», Берлін, 2 мая 1945 года

У гатэлі «Adlon» месціўся шпіталь хуткай дапамогі. Калі ён загарэўся ў выніку марадзёрства савецкіх салдатаў, савецкі і нямецкі медычны персанал эвакуяваў параненых на вуліцу.

Фота: Іван Шагін, Музей «Берлін-Карлсгорст»

Савецкі камендант Берліна генерал-палкоўнік Бярзарын пры выхадзе з камендатуры, Альт-Фрыдрыхсфэльдэ, 1, Берлін, май 1945 года

Фота: Яўгеній Халдзей, Фотоагентство bpk, Берлин

ПЕРШАЕ ПАДПІСАННЕ АКТА АБ КАПІТУЛЯЦЫІ Ў РЭЙМСЕ

30 красавіка 1945 года ў Берліне скончыў жыццё самагубствам Адольф Гітлер. Да гэтага ён прызначыў сваім пераемнікам грос-адмірала Дэніца. З увагі на безнадзейную ваенную сітуацыю Дэніц спрабаваў дамовіцца з Вялікай Брытаніяй і ЗША пра частковую капітуляцыю. Ён адправіў у штаб-кватэру заходніх саюзнікаў у французскім горадзе Рэймс генерал-палкоўніка Ёдля, які ўзначальваў Галоўны штаб вермахта. Аднак амерыканскі генерал Айзэнгаўэр пабачыў у гэтым олькі спробу раз’яднаць саюзнікаў. Ён настойваў на неадкладнай і безумоўнай капітуляцыі перад усімі саюзнымі войскамі. Дэніцу прыйшлося пайсці на саступкі, і рана раніцай 7 мая ў Рэймсе была дасягнутая дамоўленасць аб безумоўнай капітуляцыі ўсяго нямецкага вермахта.

У дадатковым пратаколе ўсе ўдзельнікі пагадзіліся, што капітуляцыю мусяць ратыфікаваць больш высокапастаўленыя прадстаўнікі нямецкіх войскаў, падпісаўшы другі акт. На наступны дзень прэзідэнт ЗША Трумэн і прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Чэрчыл абвясцілі аб капітуляцыі Германіі, каб забяспечыць неадкладнае спыненне баявых дзеянняў. 8 мая 1945 года, а 23:01 паводле цэнтраль-наеўрапейскага часу, капітуляцыя набыла моц на ўсіх франтах.


Падпісанне акта аб капітуляцыі Германіі, Рэймс, 7 мая 1945 года

Насупраць начальніка Галоўнага штаба вермахта генерал-палкоўніка Ёдля (на пярэднім плане ў цэнтры) сядзяць начальнік штаба Галоўнага камандавання саюзных сілаў генерал-лейтэнант Сміт (трэці злева), сувязны афіцэр СССР пры заходнім штабе генерал-маёр Суслапараў (пяты злева) і прадстаўнік французскай арміі генерал-маёр Сэвэз (другі злева)

Фота: аўтар невядомы, Фотоагент bpk, Берлін

Абавязанне паўтарыць акт капітуляцыі

Федэральны архіў – Вайсковы архіў, Фрайбург-у-Брайсгаў

ДРУГОЕ ПАДПІСАННЕ Ў БЕРЛІНЕ

Фармальна другі акт капітуляцыі быў больш важнай часткай агульнай капітуляцыі Германіі. У Рэймсе подпісы з нямецкага боку паставілі не тыя генералы, якія мелі фактычную камандную ўладу над вермахтам. У прыватнасці, брытанцы асцерагаліся, што нямецкае камандаванне можа паспрабаваць зняць з сябе адказнасць за паразу ў вайне – як ужо адбылося ў канцы Першай сусветнай.

Ратыфікацыя капітуляцыі адбылася ў штаб-кватэры савецкіх сілаў у Берліне. Прадстаўнік савецкага Вярхоўнага камандавання маршал Жукаў размясціў свой штаб у непашкоджанай былой вайскова-інжынернай школе вермахта ў Карлсгорсце, усходнім прыгарадзе Берліна. Сюды Жукаў і запрасіў прадстаўнікоў пераможных саюзных дзяржаваў, да якіх цяпер прылічвалі і Францыю. У Берлін таксама былі выкліканыя галоўнакамандуючыя рознымі відамі нямецкіх войскаў.

Афіцэрскі клуб-сталоўка 1-й вайскова-інжынернай школы вермахта і месца безумоўнай капітуляцыі Германіі ў Берліне-Карлсгорсце, 8 мая 1945 года

Фота: Цімафей Мельнік, Музей «Берлін-Карлсгорст»

ПРЫБЫЦЦЁ Ў ТЭМПЭЛЬГОФ

Цягам 8 мая 1945 года ўсе ўдзельнікі цырымоніі капітуляцыі прыбылі ў аэрапорт Тэмпэльгоф у Берліне.

З боку саюзнікаў раніцай першым прызямліўся савецкі дзяржаўны дзеяч Андрэй Вышынскі. Апоўдні прыбылі брытанскі маршал авіяцыі Артур Тэдэр і камандуючы ВПС ЗША генерал Карл Спаац. У другой палове дня прыляцеў генерал Жан дэ Лятр дэ Тасіньі, галоўнакамандуючы французскай арміяй.

Нямецкую дэлегацыю даставілі амерыканскім самалётам з Фленсбурга, куды ў пачатку мая адступіў апошні ўрад Германскай імперыі на чале з грос-адміралам Карлам Дэніцам.

Савецкія салдаты сустракалі ўсіх гасцей у аэрапорце Тэмпэльгоф і везлі праз зруйнаваны цэнтр Берліна ў амаль непашкоджаны забудаваны віламі раён Карлсгорст.

Галоўнакамандуючыя нямецкім вермахтам пасля прыбыцця ў аэрапорт Тэмпэльгоф. Адтуль нямецкую дэлегацыю даставілі ў Карлсгорст для падпісання акту аб капітуляцыі.

Фота: Іван Шагін, Музей «Берлін-Карлсгорст»

Мост Обэрбаўмбруке і збожжасховішча, Берлін, 30 красавіка 1945 года

Фота: Цімафей Мельнік, Музей «Берлін-Карлсгорст»

Рэканструкцыя маршруту, якім дэлегацыі ехалі з аэрапорта Тэмпэльгоф у Карлсгорст

Графіка: Крыстынэ Кіта

ПАДРЫХТОЎКА ДА ПАДПІСАННЯ

Вялікая зала афіцэрскага клуба былой вайскова-інжынернай школы была падрыхтаваная за кароткі час. Апрача асноўных удзельнікаў, там сабраліся шматлікія журналісты, работнікі вайсковых штабоў саюзнікаў, перакладчыкі і дапаможны персанал.

Аднак цырымонія адкладалася на некалькі гадзін. Неабходна было падрыхтаваць рускі варыянт дакумента, які дагэтуль быў даступны толькі на англійскай мове. Пры гэтым былі ўнесеныя стылістычныя карэктывы, але змест дакумента, падпісанага напярэдадні ў Рэймсе, застаўся нязменным. Узгадненне перакладу праз радыё зацягнула працэс.

Акрамя таго, у зале клуба ўсё яшчэ не было французскага сцяга. Былі ўсталяваныя толькі савецкі, брытанскі і амерыканскі сцягі, таму давялося імправізаваць і кампанаваць французскі сцяг з абрэзкаў тканіны.

У выніку ўся падрыхтоўка расцягнулася да поўначы.

Зала капітуляцыі, 8 мая 1945 года

Фота: аўтар невядомы, Музей «Берлін-Карлсгорст»


Дэлегацыя Вярхоўнага камандавання вермахта накіроўваецца да месца капітуляцыі, Берлін-Карлсгорст, 8 мая 1945 года

Галоўнакамандуючыя нямецкімі войскамі (злева направа: генерал-палкоўнік Штумпф, генерал-фельдмаршал Кайтэль, генерал-адмірал фон Фрыдэбург).

Фота: Цімафей Мельнік, Музей «Берлін-Карлсгорст»

АКТ АБ КАПІТУЛЯЦЫІ АД 8 (9) МАЯ

На доўгачаканае падпісанне ўсе сабраліся толькі апоўначы. Каля 00:45 9 мая акт аб капітуляцыі, датаваны 8 мая, падпісалі галоўнакамандуючыя нямецкімі арміяй, флотам і люфтвафэ: генерал-фельд-маршал Кайтэль, генерал-адмірал фон Фрыдэбург і генерал-палкоўнік Штумпф (прадстаўнік галоўнакамандуючага люфтвафэ генерал-фельдмаршала фон Грайма). Кайтэль да таго ж узначальваў Вярхоўнае камандаванне вермахта.

Пасля свае подпісы пад дакументам паставілі маршал авіяцыі Тэдэр (ад імя заходніх саюзнікаў) і маршал Жукаў (ад імя савецкага Вярхоўнага камандавання). У якасці сведак акт падпісалі генерал ВПС ЗША Спаац і французскі генерал дэ Лятр дэ Тасіньі.

Уся цырымонія заняла каля сарака пяці хвілін. Палітычных заяваў зроблена не было. Усё абмежавалася простым падпісаннем.

Пасля таго як нямецкая дэлегацыя пакінула залу, з кароткай прамовай выступіў Жукаў. Затым адбыўся святочны банкет, што зацягнуўся да раніцы.

Нямецкая дэлегацыя ўваходзіць у залу, Берлін-Карлсгорст, 9 мая 1945 года

Вітаючыся, генерал-фельдмаршал Кайтэль падымае сваё маршальскае жазло.

Фота: Іван Шагін, Музей «Берлін-Карлсгорст»

Галоўнакамандуючыя сіламі вермахта. Сядзяць злева направа: генерал-палкоўнік Штумпф, генерал-фельдмаршал Кайтэль, генерал-адмірал фон Фрыдэбург

Фота: Цімафей Мельнік, Музей «Берлін-Карлсгорст»

Акт падпісваюць маршал авіяцыі Тэдэр і маршал Жукаў

Фота: Цімафей Мельнік, Музей «Берлін-Карлсгорст»

Падчас банкету. Сядзяць злева направа: маршал авіяцыі Тэдэр, маршал Жукаў, генерал Спаац

Фота: аўтар невядомы, Музей «Берлін-Карлсгорст»

АКТ АБ КАПІТУЛЯЦЫІ

Акт аб капітуляцыі. У Карлсгорсце былі падпісаныя асобнікі на англійскай, рускай і нямецкай мовах.

Федэральны архіў – Вайсковы архіў, Фрайбург-у-Брайсгаў

УСПАМІНЫ

Шалеюць фатографы і кінааператары. Ускакваюць на сталы, навальваюцца жыватамі на плечы генералам і здымаюць, здымаюць, здымаюць… Адзін з нашых кінааператараў доўгай ручкай свайго апарата чапляе галаву нейкага амерыканскага адмірала. Адмірал, відавочна звыклы да мітусні карэспандэнтаў, лагодна ўсміхаецца і махае рукой: «О’кей!» Але нашыя нязвыклыя да гэтага распарадчыкі траха не вывалакваюць небараку аператара з залы.

Пераклад паводле: Симонов, К. Разные дни войны. Дневник писателя. 1942–1945 годы /Константин Симонов. – Москва: Грифон М, 2005. – С. 805.

 

Кайтэль хутка падняўся, накіраваўшы на нас нядобры позірк, а затым апусціў вочы і, павольна ўзяўшы са століка фельдмаршальскае жазло, няўпэўненым крокам накіраваўся да нашага стала. Яго манокль упаў і павіс на шнурку. Твар пакрыўся чырвонымі плямамі. Разам з ім падышлі да стала генерал-палкоўнік Штумпф, адмірал флоту фон Фрыдэбург і нямецкія афіцэры, якія суправаджалі іх. Паправіўшы манокль, Кайтэль сеў на край крэсла і няспешна падпісаў пяць асобнікаў акта. Тут жа паставілі подпісы Штумпф і Фрыдэбург. Пасля падпісання акта Кайтэль устаў з-за стала, надзеў правую пальчатку і зноў паспрабаваў бліснуць вайсковай выпраўкай, але гэта яму не ўдалося, і ён ціха адышоў за свой стол.

Пераклад паводле: Shukow, G. K. Erinnerungen und Gedanken: 2 Bde / Georgi K. Shukow. – Berlin/DDR, 1983. – Bd. II. – S. 363.

 

І раптам усё назапашанае ў зале напружанне знікае. Знікае так, нібы ўсе надоўга затрымалі паветра ў грудзях і разам выпусцілі яго. Агульны выдых палёгкі, расслаблення. Капітуляцыя падпісаная. Вайна скончылася.

Пераклад паводле: Симонов, К. Разные дни войны. Дневник писателя. 1942–1945 годы / Константин Симонов. – Москва: Грифон М, 2005. – С. 807.

 

Праз гадзіну мы вярнуліся ў залу, дзе была падпісаная капітуляцыя, і пабачылі, што ўсё ўжо гатова для вялікага банкету, а гэта азначала яшчэ прынамсі шэсць гадзін. Побач з кожнай талеркай стаялі бутэлькі: чырвонае віно, белае віно, шампанскае, гарэлка і брэндзі. Іх было так шмат, што гэта цяжка ўявіць. Нядзіўна, што была пэўная колькасць палеглых ад алкаголю. Я быў рады адзначыць, што сярод іх не было брытанцаў.

Пераклад паводле: Tedder, A. With Prejudice. The War Memoirs of Marshal of the Royal Air Force Lord Tedder / Arthur Tedder. – London, 1966. – p. 686.

 

Святочная вячэра скончылася раніцай песнямі і танцамі. Па-за канкурэнцыяй вытанцоўвалі савецкія генералы. Я таксама не ўтрымаўся і, успомніўшы сваё юнацтва, станцаваў «рускую».

Пераклад паводле: Shukow, G. K. Erinnerungen und Gedanken: 2 Bde / Georgi K. Shukow. – Berlin/DDR, 1983. – Bd. II. – S. 668.

Фатографы здымаюць падпісанне акта аб капітуляцыі генерал-фельдмаршалам Кайтэлем, Берлін-Карлсгорст, 9 мая 1945 года

Фота: Георгій Пятрусаў, Федэральны архіў, фота 183-J0422-0600-002

РЭАКЦЫЯ

Капітуляцыя нямецкага вермахта ў маі 1945 года азначала канец вайны ў Еўропе. Але Другая сусветная вайна скончылася толькі з капітуляцыяй Японіі ў пачатку верасня 1945 года.

Пасля абвяшчэння аб капітуляцыі Германіі 8 мая людзі ўва ўсім свеце святкавалі перамогу над нямецкім фашызмам. У мностве гарадоў прайшлі стыхійныя святочныя парады. Так было і 9 мая ў Маскве, дзе капітуляцыя была абвешчаная толькі пасля падпісання акта ў Берліне-Карлсгорсце.

Што праўда, настрой шмат якіх немцаў, улічваючы страх помсты і галечу, быў прыгнечаны. Аднак і для нямецкага насельніцтва капітуляцыя азначала канец нацыянал-сацыялісцкага тэрору, вайны і разбурэнняў. Аднак афіцыйнае спыненне вайны ў Еўропе не паклала канца пакутам. Ажно да 1950-х гадоў ва Усходняй Еўропе працягваліся ўзброеныя сутыкненні, у асноўным накіраваныя супраць савецкага панавання. Наступствы вайны на ўсім кантыненце былі аграмаднымі. Мноства рэгіёнаў было спустошанае. Амаль паўсюль панавалі голад і галеча. Вайна забрала жыццё 60 мільёнаў ахвяр. Адзін Савецкі Саюз страціў больш за 27 мільёнаў чалавек, у тым ліку каля 14 мільёнаў мірных жыхароў.

У той час як матэрыяльныя страты ў наступныя гады былі паступова пакрытыя, фізічныя і псіхалагічныя наступствы Другой сусветнай вайны працягваюць уплываць на людзей і грамадства дагэтуль.

Савецкія салдаты святкуюць перамогу ва ўнутраным двары Рэйхсканцылярыі на наступную раніцу пасля падпісання капітуляцыі, Берлін, 9 мая 1945 года

Фота: аўтар невядомы, Фотоагент bpk, Берлін

Святкаванне на Краснай плошчы ў Маскве, 9 мая 1945 года

Фота: Цімафей Мельнік, Музей «Берлін-Карлсгорст»

Дзень перамогі ў Еўропе, Лондан, 8 мая 1945 года

Фота: аўтар невядомы, Фотоагент bpk, Берлін

«Учора раніцай адбылася незабыўная падзея. Немцы пагадзіліся на поўную безумоўную капітуляцыю. Скупа, але ўрачыста паведамлялі пра гэта газеты».

Gelfand, W. Tagebucheintrag vom 10. Mai 1945 / Wladimir Gelfand // Deutschland-Tagebuch 1945–1946. Aufzeichnungen eines Rotarmisten. – Berlin, 2005. – S. 85.

 

«8 мая мы атрымалі добрую навіну пра тое, што вайна скончылася і немцы капітулявалі, роўна праз тры гады пасля знішчэння Жалудоцкага гета. У горадзе ўсе, акрамя нас, нешматлікіх уцекачоў, былі вельмі ўсхваляваныя. Для нас жа і ўнутры нас паступова шырылася трагедыя. Бязмэтна блукалі мы паміж тымі, хто святкаваў. Мяне перапаўняла трывога. Ці пабачу я некага са сваёй сям’і жывым? Я не атрымаў ніякага адказу на свае лісты, якія пісаў безупынна, а між тым ад вызвалення маёй радзімы прайшло ўжо чатыры месяцы. Мае асцярогі раслі з кожным імгненнем».

Beirach, M. Aus dem Ghetto in die Wälder. Bericht eines jüdischen Partisanen 1939–1945 / Moshe Beirach. – Frankfurt a.M. – S. 184–185.

 

«Праз некалькі дзён пасля нашага вяртання, увечары, пачалася страляніна, як у найгоршыя часы. Мяне пачала біць дрыготка. Усю вайну я выдатна трымалася, калі мы спускаліся ў склеп, я заўсёды захоўвала спакой, заўсёды брала з сабой толькі самае неабходнае. «Фронт вяртаецца, – падумала я. – Немцы вяртаюцца. Зараз усё пачнецца зноў». Я пакідала ў заплечнік усё без разбору. Не магу нават перадаць, як мне было страшна. Тут з двара нехта крыкнуў: «Гэта рускія запускаюць феерверк!» Дык вось цяпер яны бабахалі ў паветра ўсім, што ў іх было. Феерверк, феерверк міру».

Успаміны жанчыны з Прэнцлаўэр-Бэрга, цыт. паводле: Meiners, A. Berlin 1945. Eine Chronik in Bildern / A. Meiners. – Berlin, 2005. – S. 70.

Святкаванне перамогі ў Францыі, 8 мая 1945 года

Фото: аўтар невядомы, akg images, Берлін

Дзень перамогі ў Еўропе, Нью-Ёрк, 8 мая 1945 года

Фото: аўтар невядомы, akg images, Берлін

МІФЫ І ФАКТЫ

На ацэнку двух актаў капітуляцыі ў Рэймсе і Берліне-Карлсгорсце пасля 1945 года паўплывала халодная вайна. Пры гэтым кожны бок захоўваў свой погляд на гісторыю. Некаторыя ж фальшыўкі і міфы ўпарта трымаюцца дасюль.

 

  • Маўляў, нямецкі вермахт капітуляваў 7 мая ў Рэймсе перад заходнімі саюзнікамі, а 8 мая – у Карлсгорсце перад савецкімі войскамі.

Насамрэч абодва акты былі падпісаныя перад прадстаўнікамі ўсіх саюзнікаў, гэта значыць перад прадстаўнікамі брытанскіх, амерыканскіх і савецкіх узброеных сілаў, пры ўдзеле ў якасці сведак прадстаўнікоў французскіх узброеных сілаў.

 

  • Маўляў, у Рэймсе была падпісаная не капітуляцыя, а толькі падрыхтоўчы пратакол. А сапраўдны акт капітуляцыі адбыўся толькі 8 мая ў Карлсгорсце.

Насамрэч капітуляцыя ў Рэймсе мела юрыдычную сілу. Яе прызнаваў і Савецкі Саюз, хоць падчас халоднай вайны гэта замоўчвалася.

 

  • Маўляў, прычынаю другой цырымоніі, праведзенай у Карлсгорсце і прызначанай для публікі, было тое, што Сталін адмовіўся прызнаць Рэймскую капітуляцыю і заявіў пратэст.

Насамрэч нямецкая дэлегацыя яшчэ ў Рэймсе падпісала дадатковы пратакол, які прадугледжваў ратыфікацыю капітуляцыі галоўнакамандуючым вермахтам і галоўнакамандуючымі рознымі відамі ўзброеных сілаў. У прыватнасці, брытанцы настойвалі на тым, каб подпіс Ёдля, начальніка Галоўнага штаба вермахта, які не меў камандных паўнамоцтваў, быў пацверджаны подпісамі тых, хто такія паўнамоцтвы меў.

 

  • Маўляў, да падпісання акта пасля поўначы прывялі спрэчкі саюзнікаў адносна тэксту.

Насамрэч перанос падпісання з поўдня 8 мая на поўнач быў выкліканы тэхнічнымі прычынамі: у Рэймсе быў падпісаны толькі адзін дакумент на англійскай мове. Пераклад на рускую мову спачатку ўдалося перадаць толькі фрагментамі. Падпісанне адбылося каля 00:45 паводле цэнтральнаеўрапейскага летняга часу. Паводле заходнееўрапейскага часу было 23:45, паводле маскоўскага – ужо 02:45. Дата абвяшчэння капітуляцыі ў Маскве 9 мая лічыцца там афіцыйным заканчэн нем вайны.

КАРЛСГОРСТ ЯК МУЗЕЙ

У 1967 годзе на гістарычным месцы заканчэння вайны адкрыўся музей. Пасля 1945 года савецкія войскі працягвалі карыстацца былым афіцэрскім клубам. Так званы Музей капітуляцыі прызначаўся для савецкіх салдатаў, дыслакаваных у ГДР, але быў адкрыты і для шырокай публікі.

Пасля вываду з краіны савецкіх/расійскіх войскаў у 1994 годзе Федэратыўная Рэспубліка Германія і Расійская Федэрацыя дамовіліся захаваць гэты музей. Аднак экспазіцыю належала грунтоўна перапрацаваць.

Новы музей адкрыўся ў маі 1995 года. За яго адказвала аб’яднанне, у склад якога спачатку ўваходзілі нямецкія і расійскія ўстановы. У наступныя гады да іх далучыліся два прысвечаныя Другой сусветнай вайне музеі ва Украіне і Беларусі.

Пасля таго як Расія 24 лютага 2022 года насуперак нормам міжнароднага права пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, перад музеем паўсталі прынцыповыя пытанні: як у будучыні можа выглядаць устойлівая інстытуцыйная аснова? Якія канцэптуальныя і змястоўныя карэкціроўкі неабходна ўнесці? Дыскусіі ў гэтых пытаннях ідуць поўным ходам.

Фае музея ў 1967, 1995 і 2013 гадах

Фота: Юрген Квэрбах (1991/1992), Маргат Блянк (1995/1996), Томас Брунс (2013), Музей «Берлін-Карлсгорст»

Будынак музея, май 2022 года

Фота: Гары Шнітгер, Музей «Берлін-Карлсгорст»

ВЫХОДНЫЯ ЗВЕСТКІ

Музей «Берлін-Карлсгорст»
Аўтар ідэі: доктар Бабэт Квінкерт
Куратары: Маргат Блянк, доктар Йорг Морре, доктар Бабэт Квінкерт
Выставачная графіка: Крысцін Кіта
Пераклад: Алена Талапіла